Дэгустацыя «Божоле» ўраджаю-2009

|

Першы раз такое мерапрыемства адбылося ў лістападзе мінулага году і было арганізавана толькі гатэлем, без партнёраў і падтрымкі. Сёлета ў прэзентацыі-дэгустацыі прыме ўдзел пасольства Францыі, а партнёрам гатэлю выступіць аўтасалон «Пежо».

Як паведаміў ТС нам. дырэктара па маркетынгу Дзяніс Гавака, прэзентацыя будзе «умоўна адкрытай», у асноўным у ёй прымуць удзел пастаянныя кліенты гатэлю ці рэстарана. Аднак, можна прыйсці на дэгустацыю і набыўшы запрашальны квіток. Кошт яго для аднаго ўдзельніка складае 200 тыс рублёў, для пары – 360 тыс. Дэгустацыя адбудзецца 21 лістапада.

Фота http://www.bossmag.ru