Для тых, хто хоча стаць валанцёрам

| Без катэгорыі

Семінар для тых, хто мае жаданне далучыцца да валанцёрскай групы для дапамогі дзецям-сіротам і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, ладзіць гарадзенская грэка-каталіцкая парафія 13-14 лістапада.


Хочаш дапамагаць іншым, але не ведаеш, як гэта рабіць? Шукаеш аднадумцаў? Ведаеш, каму патрэбна нашая дапамога? Маеш цікавыя ідэі? Тады гэтая сустрэча для цябе. Першай справай валанцёрскай групы стане падрыхтоўка і правядзенне калядных святочных імпрэз для дзяцей сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Пачатак семінару – 13 лістапада, 18.00.

 

Сустрэчу будуць ладзіць арганізатары хрысціянскага валанцёрскага руху Святога Мікалая ў Віцебску а.Аляксандр і Людміла Шыбекі. З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне (029) 773 79 68 (а.Андрэй Крот), альбо па эл.пошце ankrot@gmail.com