Журналісты без страху – чарговы кінасеанс у Гродна

|

Нягледзячы на рызыку трапіць у турму, журналісты, узброеныя невялікімі камерамі, здымаюць апошнія навіны ў закрытай для наведвання Бірме. Знятае відэа кантрабандай перапраўляецца праз мяжу і праз спадарожнік транслюецца на Бірму. 27-гадовы «Джошуа» становіцца тактычным лідэрам групы рэпарцёраў ў той час, калі буддыйскія манахі распачалі масавае паўстанне ў верасні 2007 года. Замежным тэлерэпарцёрам забаронена працаваць у Бірме, таму толькі Джош і яго каманда здольныя паказаць гэтыя падзеі свету. Кіраўніцтва краіны ўсведамляе сілу кіно, і таму журналісты знаходзяцца ў прыцэле.

Стужка атрымала некалькі ўзнагародаў – на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме ў 2008г. прыз Ёрыса Івенса, прэмію “Movies that Matter” на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно DOX у Капенгагене, 2008 год, прэмію Amnesty.

Прагляд адбудзецца 18 лістапада а 19 гадзіне ў памяшканні Таварыства беларускай школы.

Паводле прэсавай службы гродзенскага “Руху за Свабоду”

Здымак з 33.hkiff.org.hk