Упраўленне не разумее, што такое «леў» і чаму ён «залаты»

|

Ёсць і іншыя падставы адмовы – неадпаведнасць заканадаўству асобных палажэнняў статута аб’яднання. Адзін з ініцыятараў стварэння Культурна-асветніцкага аб’яднання «Залаты леў» Алесь Масюк лічыць рашэнне абласнога ўпраўлення юстыцыі палітычна матываваным: «Улады працягваюць палітыку нерэгістрацыі ў дачыненні да асобаў, якіх яны залічылі ў апазыцыю. Усе недапрацоўкі статута мы маглі б выправіць цягам дня, а нас проста вырашылі забараніць. Паўторная спроба рэгістрацыі каштуе 10 базавых велічыняў. Магчыма, улады проста на нас зарабляюць грошы». Прадстаўнікі арганізацыі намераныя аспрэчваць рашэнне рэгістравальнага органу ў судзе.

 

Мэтамі дзейнасці Культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Залаты леў» зяўляюцца павышэнне культурна-асветніцкай грамадскай актыўнасці жыхароў Слонімскага раёну. Заснавальнікі Культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Залаты Леў» раней уваходзілі ў склад іншай няўрадавай арганізацыі – Слонімскага моладзёвага аб’яднання «Ветразь», якое некалькі год таму было прымусова ліквідаванае рашэннем суда на падставе адсутнасці юрыдычнага адрасу.

Паводле сайту праваабарончага цэнтру «Вясна

Ілюстрацыя http://www.eastgreencross.ru