Хроніка гучання «Бацькаўшчыны»

|

Тут выкладзена поўная біяграфія хору, які паўстаў на хвалі нацыянальнага абуджэння беларусаў і існуе ўжо 18 год. Як паведаміў ТС Міхась Амялішка, гэта не другое выданне яго папярэдняй кнігі, а зусім новы твор.

 

– Я быў вельмі незадаволены той, першай працай. Па-першае, кніга была хутчэй даведнікм. А па-другое, мне не далі перад выданнем, пасля рэдактарскай праўкі, наваль азнаёміцца з тым, што атрымалася.

 

У кнізе шмат фотаматэрыялаў. Падрыхтавана кніга да друку выдавецтвам Беларускі Кнігазбор і выдана за коштам аўтара накладам 300 экзэмпляраў.

На фота: вокладка кнігі