НА СКАРОЧАНЫ РЭЖЫМ ПРАЦЫ ПЕРАХОДЗІЦЬ ШКЛОЗАВОД “НЕМАН”.

|

Заробак, сярэдні памер якога на прадпрыемстве складае крыху больш за 600 000 беларускіх рублёў, скароціцца ўдвая. Акрамя таго, супрацоўнікі прадпрыемства згубяць шэраг ільготаў: напрыклад, гарачы стаж улічваецца толькі у выпадку безперапыннай працы ў шкодных умовах цягам поўнага працоўнага дня.

У звароце на імя дырэктара рабочыя прапануюць правесці агульны сход і даць ім магчымасць працаваць праз тыдзень: пры такіх умовах часткова захаваюцца ільготы і заробак, а таксама будзе аплочвацца прастой у памеры 2/3 тарыфнай стаўкі.

Афіцыйны прафсаюз, які дзейнічае на прадпрыемстве, адмаўляецца дапамагаць працоўным, а яго кіраўнік, як і адміністрацыя шклозавода “Нёман” устрымліваюцца ад каментароў, якія тычацца фінансава-эканамічнага становішча на прадпрыемстве.

Паводле Радыё Рацыя