“Фабрыка мэблі” ў Гродна
Будаўніцтва новага вытворчага корпуса пачнецца ў межах праекта, з якім прадпрыемства ўвайшло ў лік рэзідэнтаў СЭЗ у гэтым годзе.
Новы вытворчы корпус плошчай каля 6 тыс. кв. м, а таксама складскія і адміністратыўныя памяшканні будуць збудаваны ў прамысловай зоне Гродна. Згодна з інвестпраектам значна пашырыцца вытворчасць фасадаў для мэблі, будзе засвоена новае тэхналагічнае абсталяванне, а таксама перадавыя канструктарскія і тэхналагічныя рашэнні. Плануецца, што прадукцыя будзе экспартавацца ў Расію, Казахстан і іншыя краіны СНД, а таксама рэалізоўвацца на ўнутраным рынку. Інвестпраект разлічаны да 2015 года. Аб’ём яго фінансавання складае 2,4 млн. еўра, у тым ліку асноўны капітал – 1,5 млн. еўра. На рэалізацыю праекта будуць накіраваны ўласныя сродкі, крэдытныя рэсурсы і знешнія інвестыцыі.
СТАА ”Фабрыка мэблі “Захад-Мэбля” – структурнае падраздзяленне холдзінга “Зов”, на рынку мэблі ўжо 6 гадоў. Займаеца вытворчасцю фасадаў для мэблі.
Паводле БЕЛТА