ЯКІЯ ШАНСЫ Ў КАЛОЖЫ?

|

Старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА Уладзімір Шчасны лічыць больш мэтазгоднай не рэстаўрацыю, а кансервацыю Каложы.

Каложская царква прадстаўляе гродзенскую школу архітэктуры 12 стагоддзя. У гэтым унікальнасць помніка.

Калі паводле праекта рэстаўрацыі будуць дабудаваныя элементы, якія маглі існаваць гіпатэтычна, (напрыклад, купалы ў стылі 12 стагоддзя) без дакументальнага падцверджання, выкарыстання першапачатковых матэрыялаў і тэхналогій, гэта парушае патрабаванні да кандыдатаў на ўключэнне ў спіс ЮНЭСКА.

Спадар Шчасны правёў у прыклад выпадак з Тракайскім замкам, які пасля рэстаўрацыі не быў уключаны ў спіс ЮНЭСКА.

Паводле БЕЛТА