Дыскатэка у стылі «saxe»

|

Саксафаніст Saxofane – зусім маладзенькі музыка – арыгінальна сумясціў выкананне на саксафоне з клубнай музыкай. Гэта дадало вечарыне пікантнасці. Мы спыталіся ў Батаніка і Вовы, як ім прыйшла ідэя арганізаваць такую вечарыну?

 

Калі нашыя сябры, якія не змаглі знайсці месца, дзе можна звычайна адпачыць, мы прыйшлі да высновы праводзіць свае вечарыны. Мы маем вялікі досвед у гэтай справе, таму што часта выступаем у розных гарадах не толькі Беларусі, але і за мяжой. Спачатку да нас прыходзіла чалавек семдзесят, а зараз прыходзіць ужо за сто семдзесят!

 

Сённяшняя вечарына была прысвечана Адольфу Саксу, чалавеку з Бельгіі, які прыдумаў і стварыў саксафон: ён узяў кларнет, замяніў дрэва металам, прыстасаваў зручнейшы муштук і змяніў сячэнне, зрабіўшы інструмент, які пашыраўся ўнізе, забяспечыў новую прыладу больш прагрэсіўнай габойнай і флейтавай аплікатурай… Не гледзячы на тое, што Сакс стварыў неверагодны музычны інструмент, які можна лічыць самым «эратычным», «стыльным» і г.д., памёр ён у Францыі ў поўнай нястачы. На жаль, гэта не адзіны прыклад у гісторыі, калі мастак, не маючы і грошыка за душой, пакідае свету найвялікшы скарб.

 

– Мы заўсёды будзем шанаваць, паважаць і памятаць Адольфа Сакса, – дадаюць ды-джэі. – І мы вельмі ўдзячныя яму за яго вынаходства. Тое, што мы робім сёння, цалкам з’яўляецца данінай памяці мастаку.

>

У разгар вечарыны была арганізаваная традыцыйная латарэя, якую ладзілі арганізатары, дзякуючы сябрам і іх ахвяраванням. Латарэя – справа хоць і звычайная, але папулярная – людзям заўсёды прыемна штосьці выйграць.


– Як вам удалося сумясціць клубную музыку і саксафон, вы, напэўна, шмат рэпетыравалі?

– Не, увесь вечар – гэта поўная імправізацыя. Усё было экспромтам.

– У часе вечарыны быў бясплатны пачастунак – піражкі па спецыяльных рэцэптах. Чыя ідэя і што гэта за «адмысловы» рэцэпт?

– Мы падумалі, што было б не дрэнна пачаставаць людзей чым-небудзь незвычайным і вырашылі – піражкамі, прыгатаванымі па старажытным рэцэпце.

 

Піражкі былі вельмі смачныя, але, на жаль, сакрэт рэцэпту ды-джэі нам так і не раскрылі. Гледачам і ўдзельнікам была прадстаўлена магчымасць выбраць каралеву вечару. Каралевай магла стаць любая дзяўчына, якая б станцавала на сцэне і заваявала сімпатыю публікі.

Барацьба за карону была вельмі гарачай. У паўфінал выйшлі дзве дзяўчыны, якія так разгарачыліся, што ўсю сваю эратычную энергію выплюхнулі не толькі на ды-джэяў, але і на мікрафон, што стаяў побач. Ды так, што нашым героям-арганізатарам не перашкодзілі б дзіцячыя “сліняўчыкі”! Яны да апошняга моманту не маглі адарвацца ад пацалункаў танцуючых дзяўчынак. Перамагла ж, вядома, самая-самая. Ёй уручылі карону ў выглядзе капялюша і магчымасць наведваць будучыя вечарыны бясплатна.

 

Вельмі сяброўская і вясёлая атмасфера вечарыны – шмат у чым заслуга ды-джэяў, якія імкнуліся удзяліць увагу кожнаму госцю.

Фота аўтара