Клуб добрых справаў

| Без катэгорыі

Мэтай групы з’яўляецца пашырэнне дабрачынасці ў жыцці тых людзей, каму сапраўды патрэбна цяпло нашых сэрцаў, і ў першую чаргу – дзяцей-сірот і дзетак з асаблівасцямі развіцця.

 

Запрашаем усіх ахвотных ва ўзросце 18-30 гадоў дасылаць свае заяўкі на эл.адрас olha.z.hrodna@gmail.com да 30 лістапада. У заяўцы адзначце кароткія звесткі пра сябе (імя, прозвішча, месца працы/вучобы, кантакты) і абавязкова напішыце, чаму Вы хочаце прыняць удзел у праекце. Першая сустрэча плануецца 5 снежня. Вы даведаецеся, як працаваць з дзецьмі, знойдзеце аднадумцаў і зможаце зрабіць нешта добрае для маленькіх гарадзенцаў, якім менш пашанцавала ў жыцці.

 

Не будзьце абыякавымі! Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне (029)283-60-04 (Воля Корсун)

Калаж: Воля Корсун