Крохкае становішча шклозавода «Нёман»

|

Аб гэтым стала вядома ўчора з паведамленняў прэс-службы Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ (па інф. БЕЛТА). Фінансавы стан завода пагаршаецца, нягледзячы на тое, што шклозаводу была аказаная значная дзяржаўная падтрымка ў суме больш за 100 млрд. рублёў.

 

Характэрна, што фірмовых крамаў «Нёмана» няма ні ў адным абласным або буйным горадзе Беларусі, за выключэннем сталіцы. Пры гэтым фірмовая крама ў Гродна (вул.Карбышава) карыстаецца папулярнасцю і мае нядрэнны таваразварот: попытам карыстаюцца не толькі стандартныя наборы куфляў, шклянак і кілішкаў, але і падсвечнікі, акварыўмы, крушонніцы, соўснікі і сувеніры, выкананыя з шкла.

 

Верагодна, «поспехі» прадпрыемства ў маркетынгу – спадчына планавай сацыялістычнай гаспадаркі, калі прадукцыя размяркоўвалася цэнтралізавана-прымусовым спосабам. Адміністрацыя завода катэгарычна адмаўляецца каментаваць сітуацыю. Паведамілі толькі пра тое, што 1 снежня ў Баку адбудзецца адкрыццё сумеснага беларуска-азербайджанскага прадпрыемства ТАА «Гандлёвы дом «AzNeman-BXZ», дзе будуць прадавацца шкловырабы з Гарадзеншчыны.

 

Невялікім суцяшэннем «нёманскім» шкловыдзімальшчыкам можа служыць сітуацыя, якая склалася на Барысаўскім крыштальным заводзе – тут астаткі прадукцыі на складах складаюць 357,3% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці. Суцяшэнне, праўда, слабое…