ПАДАРОЖНУЮ КНІЖКУ ПРА НЁМАН НАПІША НЯМЕЦКІ ВАНДРОЎНІК
Падарожная кніжка з працоўнай назвай «Нёман. Рака ў цэнтры Еўропы» з’явіцца ў наступным годзе.
Яе аўтары ўжо даследавалі літоўскі і рускі адцінкі ракі і ў хуткім часе выправяцца на тыдзень у Гродна, каб апісаць беларускую частку Нёмана. Летам вандроўнікі плануюць аб’ехаць Нёман на ровары.
Нёман — частка нямецкай гісторыі. Ён цячэ па тэрыторыі колішняй Усходняй Прусіі і засталіся немцы, якія жылі на яго берагах.
Увэ Рада: “Нёман, як Міцкевіч, належыць некалькім культурам. Рака заўсёды ляжала на скрыжаваннях беларускай, літоўскай, польскай, нямецкай і габрэйскай традыцыяў. Таму недарэчна яе прысябечваць. Больш за тое, на грунце цікаўнасці да адной ракі нараджаецца пачуццё лучнасці. Вось возьмем да прыкладу Одэр, тэму нашай папярэдняй кнігі. Одэр быў раней памежнай ракой, як бы раз’ядноўваў Нямеччыну і Польшчу, а цяпер нас з палякамі ён хутчэй лучыць”.
Паводле nn.by