У Гродна прывезлі суперкампутар
Суперкампутар дазволіць навукоўцам больш аператыўна вырашаць задачы, звязаныя з навуковым суправаджэннем будаўніцтва АЭС, у тым ліку – па ўкараненні інавацый для павышэння ядзернай, радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі на будучай беларускай атамнай станцыі.
“СКІФ К-500” распрацаваны беларускімі і расійскімі спецыялістамі. Яшчэ ў 2003 годзе кампутар быў уключаны ў лік 500 самых вытворчых кампутарных сістэм.
Машына здольная рабіць 423 міліярдры аперацый у секунду.
Фота uiip.bas-net.by