Дзе і як адпачыць 20 – 23 лютага

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» Да 22-га лютага «Аўстралія» (прыгоды, ЗША), 20-21 лютага «Замерзшая ў Майямі» (камедыя, ЗША). Дзецям: 21, 22 лютага «Бі Муві: мядовая змова». Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» 20-23 лютага «Самы лепшы фільм» (камедыя, ЗША). Дзецям: 21 лютага «Махнем на Месяц», 22 лютага «Бі Муві: мядовая змова» (10.00). Тэл.: 74-60-13. У […]


Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» Да 22-га лютага «Аўстралія» (прыгоды, ЗША), 20-21 лютага «Замерзшая ў Майямі» (камедыя, ЗША). Дзецям: 21, 22 лютага «Бі Муві: мядовая змова». Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Космас» 20-23 лютага «Самы лепшы фільм» (камедыя, ЗША). Дзецям: 21 лютага «Махнем на Месяц», 22 лютага «Бі Муві: мядовая змова» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» Па 23-га лютага «Вікі. Хрысціна.Барсэлона», 20-23 лютага «Хакер», 23 лютага «Прарыў». Дзецям: 22 лютага «Барбі ў ролі прынцесы вострава» (10.00). Тэл.: 75-56-29.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 21,22 лютага (19.00) Віктар Розаў «Брат Алёша» (прэмьера, па матывах рамана Ф.Дастаеўскага «Браты Карамазавы» (19.00). 24 лютага музычны тэатр «Рада» з праграмай «Гінэ Рома». Дзецям: 22 лютага «Залатое куранятка». Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 20, 22, 24, 25 лютага (10.00, 12.30) «Казка пра Ямелю». 21 лютага творчы вечар Віктара Шалкевіча (19.00). Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 23 лютага «Струны сэрца» – вечар цыганскага рамансу. Пачатак а 19 гадзіне. Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава «Праваслаўныя храмы вачыма дзяцей» (працы вучняў ліцэя №1).

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Новая выстава Генадзя Піцко з Гродна.

Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): «У казачнай краіне бісерапляцення».

Для аматараў спорту

СТК (вул. Гагарына, 18/1): Валейбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Камунальнік» (г. Гродна) – «Западны Буг» (г. Брэст). Пачатак: 21 лютага – 18.00, 22 лютага – 15.00.

Лядовы палац спорту (вул. Камунальная,3а): 22 лютага Хакей. Адкрыты чэмпіянат Беларусі. Экстраліга. «Неман» (Гродна) – Гомель. Пачатак 13.00.

Падрыхтаваў ТС