Трынаццатая гадавіна рэферэндума
За смяротнае пакаранне прагаласавала 80% жыхароў краіны.
Прыкладна такая ж колькасць выступіла супраць вольнага, без усялякіх абмежаванняў, продажу зямлі сельскагаспадарчага прызначэння.
Адначасова беларусы “прынялі” яшчэ некалькі досыць цікавых рашэнняў.
Так, ідэю выбараў кіраўнікоў мясцовых органаў выканаўчай улады насельніцтвам падтрымалі ўсяго 28% удзельнікаў рэферэндума.
Больш за 65% насельніцтва выказалася супраць таго, каб фінансаванне ўсіх галінаў улады адбывалася адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту!
На думку беларускай апазіцыі і большасці міжнародных назіральнікаў, рэферэндум быў праведзены з вялікай колькасцю парушэнняў.
Тагачасны Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Сямён Шарэцкі назваў той рэфэрэндум “фарсам і насіллем над народам” і заявіў, што “вынікі такога плебісцыта ня могуць быць прызнаныя ані ў Беларусі, ані сусьветнай супольнасцю”.
>
На здымку: 15 лістапада 1996 года. Міліцыя па прамым загадзе прэзідэнта не прапускае да працоўнага месца старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара. Такім чынам кантроль за ходам галасавання і падлікам галасоў пад час рэферэндума быў перададзены ў рукі падкантрольным выканаўчай ўладзе людзям.
Фота: news97.com