Аляксандр Мілінкевіч чытае лекцыі ў Нямеччыне

|

Аляксандр Мілінкевіч спадзяецца наладзіць з універсітэтам ў Рэзенбургу сталыя сувязі дзеля культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі, а перад усім для наладжвання абмену студэнтаў.

 

“Невялікі горад, з вялікім універсітэтам горад Рэзенбург у Баварыі. Тут чытаю лекцыі студэнтам, круглыя сталы праводзім, і беларускае пытанне абмяркоўваем, Усходнюю Еўропу, мне гэта вельмі цікава, таму што я ўніверсітэцкі чалавек. Нам вельмі важна, каб быў маладзёвы абмен паміж беларускімі студэнтамі і студэнтамі з іншых краін, і мы б хацелі, каб беларускае пытанне было больш папулярнае ў Нямеччыне і ў іншых краінах. У бліжэйшай перспектыве плануем напісаць некалькі праектаў на абмен студэнтаў. Калі вымаўляем чароўнае слова еўрапеізацыя Беларусі, дык у першую чаргу нам і трэба адукаваць моладзь, даць ім магчымасць пазнаваць і наведваць Еўропу. Гэтую ідэю здзейснім, няхай сабе часткова, дзякуючы такім праектам”, адзначае Аляксандр Мілінкевіч.

 

Паводле Радыё Рацыя.

ота http://www.belmarket.by