Этнічныя беларусы лягчэй атрымліваюць візы?
Нарматыўныя дакуманты Міністэрства замежных спраў прадугледжваюць выдачу віз на льготных умовах замежным грамадзянам, якія працуюць у розных сферах палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця.У гэтуж катэгорыю уваходзяць і этнічныя беларусы, якія актыўна працуюць за межамі нашай дзяржавы.
Такія льготы даюць мажлівасць афармляць візы тэрмінам дзеяння да трох год, а таксама падразумеваюць зніжэнне ці адмену консульскага збору.
ПА інфармацыя МЗС, гэтая мажлівасць актыўна выкарыстоўваецца для стварэння спрыяльных умоваў для наведвання беларусамі замежжа сваёй гістарычнай Радзімы. Таксама адзначаецца, што ў аднабаковым парадку было прынята рашэнне аб істотным зніжэнні тарыфаў на выдачу віз жыхарам Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Гэта абумоўлена ў першую чаргу ўлікам інтарэсаў нашых суайчыннікаў, якія пражываюць на тэрыторыя гэтых краін.
Варта адзначыць, што консульсуі збор за выдачу аднаразовай кароткачасовай візв для жыхароў вышэйпералічаных краін склажае 25 еўра, а шэнгенская віза для грамадзян Рэспублікі Беларусь каштуе 60 еўра.
Па інфармацыі БелТА
Фота http://www.interfax.by