Арыгінальны адказ міністэрства на грамадскі зварот

|

Адказ быў атрыманы неадназначны. У міністэрстве спаслаліся на тое, што ёсць раёны ў Беларусі, дзе становішча па дадзеным захворванні на шмат цяжэйшае і смертнасць перавышае паказчыкі Смаргонскага раёна. То бок гэта азначае, што ў раёнах, дзе смертнасць ад захворвання не самая вялікая, такое абследванне як мамаграфія не стане даступным усяму насельніцтву.

 

Смаргонская арганізацыя “Беларускай Асацыяцыі Маладых Хрысціянскіх Жанчын” ужо пяць год займаецца прафілактыкай і адвакатаваннем праблем раку малочных залозаў. У рамках грамадскага адвакатавання па здароўі арганізацыя намагаецца дабіцца таго, каб абследванне на мамографе стала такім жа даступным і нават абавязковым, як, напрыклад, сёння флюраграфія. Ад своечасовай дыягностыкі шмат у чым залежыць паспяховасць лекавання ў кожным выпадку.

 

Пасля атрымання падобнага адказу на свой зварот, арганізацыя будзе мяняць тактыку дзеянняў, як паведаміла ТС сяброўка арганізацыі Марына Бялевіч.

 

Фота мамографа з сайту http://www.mi.mvr.bg