Новыя ваўкі

|

У новы “дом” пераехалі і верблюды. У іх у вальеры ёсць хатка з бярвенняў, дзве прагулачныя секцыі, тры кармушкі і аўтаматычная паілка.

 

Ваўкі, Теплона і Пётр, падораныя заапарку Гомельскай вобласцю, харчуюцца шэсць разоў на тыдзень. У дзень адна асобіна спажывае 2 кг мяса, гародніну, кашу з алеем, яйка, моркву. Улетку ваўкам перападае яшчэ рыба і тварог.

 

Верблюды ж у сярэднім з’ядаюць па 10-20 кг сена, каля 15 аўса, вотруб’я, бульбы, морквы, буракоў, травяной мукі, 10 венікаў і соль. У заапарку да завяршэння рэканструкцыі ў 2011 годзе плануюць абзавесціся яшчэ і сланом.

 

Паводле гарадзенскага блогу S13

Фота http://forum.materinstvo.ru