На рандэву з «шахцёрамі» Малафеява

|

Мінулай вясной  «гарнякі» перамаглі гарадзенцаў у паўфінале Кубка Беларусі толькі ў дадатковы час гульні ў Салігорску.

У чэмпіянаце краіны каманды абмяняліся перамогамі на сваіх стадыёнах. Пры гэтым на полі і нават паміж трэнерамі каманд не аднойчы ўзнікалі гарачыя спрэчкі, выкліканыя розным трактаваннем гульнёвых эпізодаў. 

Дарэчы, днямі салігорскую каманду ўзначаліў самы знакаміты ў гісторыі беларускага футбола трэнер Эдуард Малафеяў. Пад яго кіраўніцтвам мінскае “Дынама” стала чэмпіёнам СССР 1982 г.

У розныя гады Малафеяў узначальваў таксама зборныя СССР і Беларусі.

Першая гульня 1/4 фінала Кубка Беларусі паміж гэтымі супернікамі пройдзе 13 сакавіка ў Гродне. Сустрэча ў адказ – 17 сакавіка ў Салігорску.

 

На здымку: “Шахцёр” супраць “Нёмана”: гарачыня ля брамы гарадзенцаў

Фота shahta.esoligorsk.net