БЕЙСБОЛ СТАЎ АХВЯРАЙ КРЫЗІСУ
Скідальцы ўжо зняліся з чэмпіянату краіны. Прычына – адсутнасць грошай. Апошнія два гады каманду фінансаваў аблвыканкам, а яшчэ раней – Скідальскі цукровы завод. Цяпер жа грошы ў спонсараў скончыліся.
– Крыўдна, што даводзіцца ў адзін момант кідаць усё, што стваралася гадамі. Як патлумачыць дзецям, што яны марна займаліся. Верагодна, да красавіка каманда перастане існаваць, – у скрусе пракаментаваў аднаму з сайтаў сітуацыю старшыня бейсбольна-сафтбольнага клубу «Цукровы шторм» Аляксандр Фурман. У чэмпіянаце краіны па бейсболе гуляе сёння 13 каманд. Магчыма, у хуткім часе да гэтых дружын дадасца і каманда Гродна, праца па стварэнні якой вядзецца зараз.
В. Дрэма