Дзе і як адпачыць 27 лістапада – 3 снежня
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» «Прыцемкі. Маладзік» (жахі***, ЗША) – 27 лістапада – 2 снежня (11.00, 13.30, 16.00, 18.30, 21.00). 27–29 лістапада (10.00, 12.30, 15.00, 17.30, 20.00). Дзецям: «Прыгоды Фунціка» – 28, 29 лістапада (10.30). Тэл.: 53-19-42.
У кінатэатры «Чырвоная зорка» «Воблачна, магчымыя ападкі ў выглядзе фрыкадэлек» – 27 лістапада (10.50, 12.30, 14.10), 28, 29 лістапада (14.10), 30 лістапада, 1 снежня (10.50, 12.30, 14.10). «2012» – 27 лістапада (16.00, 21.30), 28 лістапада (16.00, 18.40, 21.30). Кінаклуб «Ракурс» «Зіма ў сэрцы» (драма) – 27 лістапада (19.00). Дзецям: «Прыгоды Цігрулі» – 28, 29 лістапада (10.10). Тэл. 72-29-08.
У кінатэатры «Усход» «Цар» – 27, 28 лістапада (10.00, 12.30, 15.00, 17.30, 20.00), 29 лістапада (12.30, 15.00, 17.30, 20.00), 30 лістапада – 2 снежня (10.00, 12.30, 15.00, 17.30, 20.00). Праграма «Ноч кіно» (стужкі «Прыцемкі», «2012», «На гульні») – 28 лістапада (24.00). Танцавальныя праграмы: «Танцы для тых, каму за…» – 27–29 лістапада (20.00), «У коле сяброў» – 29 лістапада (15.00). Дзецям: «Гара самацветаў» – 29 лістапада (10.00). Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Космас» «На гульні» (баявік**, Расія) – 27–30 лістапада (11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00) Дзецям: «Увага, дзеці!» – 28 лістапада (11.30). «Прыгажуня, якая спіць» – 29 лістапада (11.30). Тэл.: 74-60-13.
Для прыхільнікаў мастацтва
Новы замак (Сенатарская зала): персанальная выстава Сяргея Грыневіча. Стары замак: выстава Паўла Татарнікава.
Гарадская выставачная зала (вул.Ажэшкі, 38): Выстава па выніках міжнароднага пленэру «Гродна – дарог скрыжаванне».
Музей гісторыі «Гарадніца» (вул. Ажэшкі, 39): Выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Савецкая, 25, тэл. 77-20-86): выстава выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва інвалідаў па зроку «Я ўсё змагу…»
Для тэатралаў
Абласны драмтэатр (вул. Маставая, 36, тэл 72-34-27): Клод Манье «Блэз» (камедыя ў трох актах) – 27 лістапада. Рэй Куні «Занадта жанаты таксіст» (камедыя ў двух дзеяннях) – 28 лістапада. Пачатак спектакляў – 19.00.
Лялечны тэатр (вул. Дзяржынскага, 11, тэл. 74-59-30): «Марозка» – 27, 29 лістапада (12.00). Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 2 снежня. Гітарыст Валеры Дзідзюля. Пачатак у 19.00. Лядовы палац спорту: 27 лістапада. Гурт «Горад-312». Пачатак у 19.00.
Гарадскі дом культуры (вул. Дзяржынскага, 1) 27 лістапада – вечар фартеп’яннай музыкі: Дзяніс Чэфанаў і Марына Гарачава (Масква) у 19.00. 28 лістапада – канцэрт артыстаў філармоніі А. Аўдзейчык і А. Казакевіча (18.00). 29 лістапада – закрыццё фестывалю «Беларуская музычная восень».
Для аматараў спорту
Спартыўны комплекс «Вікторыя» (вул. Гагарына, 18/1): Баскетбол. Чэмпіянат Беларусі, мужчыны «Гродна-93» – «Віталюр»-РГУОР (Мінск). Пачатак: 27 лістапада – у 18.00, 28 лістапада – у 13.00.