«Добрыя рукі» не заменяць прытулку
І трэба зусім не шмат – арганізаваць прытулак для бяздомных катоў і сабак.
Я звярнулася да супрацоўнікаў звярынцу з пытаннем, колькі жывёлаў ім прыносяць ў месяц і пачула ў адказ׃ ад 50 да 100! Гэта прыносяць… А колькі іх бегае па ўсім горадзе? Тысячы. А колькі з іх былі падстрэленыя, або знішчаныя пад коламі машын? Да таго ж, бяздомныя жывёлы з’яўляюцца пераносчыкамі розных захворванняў, могуць выклікаць эпідэміі…
Мноства акцый, якія б хоць трохі вырашалі праблему, праводзілася ў Мінску: там арганізавана шукаюць «добрыя рукі». Аднойчы назірала і ў Гродна каля Скідальскага рынку, як нехта з 2-х картонных каробак і другіх матэрыялаў зрабіў «Кошкін дом». У ім на самой справе жылі кошкі!
А пытанне, чаму ў Гродна няма прытулку мае звычайны адказ – няма матэрыяльных сродкаў і адсутнічаюць спонсары. Але, калі б кожны гарадзенец ахвяраваў хаця б па тысячы рублёў (у сваіх жа інтарэсах!), прытулак можна было б стварыць…