«Адарвіся ад рэальнасці» разам с сябрамі

|

Гродзенскі кінатэатр «Кастрычнік» плануе на перыяд школьных канікулаў – з 25-снежня па 10-е студзеня – правесці акцыю для дзяцей, у межах якой можна будзе трапіць у стэрэазал па аднаму квітку адразу двум гледачам.


І гэты яшчэ не ўсё! Калі дзеці набудуць два квіткі, тады прайсці змогуць… шэсць чалавек. Літаральна – геаметрычная прагрэсія. Акцыя мае сімвалічную назву «Адарвіся ад рэальнасці!», і адміністрацыя кінатэатру плануе, што стратаў не панясе. Па-першае, кошт аднаго квітка будзе складаць Br10 000. Па-другое, зала будзе поўная.

 

Падрабязнасці аб тым, якія стужкі можна будзе паглядзець у гэты перыяд, і якім узростам будзе абмяжоўвацца продаж квіткой па прынцыпе 1:2 ці 2:6 будзе вядома на наступным тыдні.

Фота www.largetv.ru