ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ

| Без катэгорыі

Вечар быў прысвечаны надыходзячаму святу – Дню Абаронцы Айчыны. Перад пачаткам канцэрту праводзілася выстава вайсковай зброі і тэхнікі.

alt=”Дзеляцца ўражаннямі…” >

На вечар былі запрошаныя прадстаўнікі вайскоўцаў з Гомельскага інстытуту МНС, старшыня МУС, мытні і вайскоўцы розных спецыяльнасцяў. У перапынках паміж выступамі яны запрашаліся на сцэну, дзе і казалі аб тым, як паступіць на той або іншы факультэт, аб службе ў войску і МНС.

Выходзілі на сцэну і ветэраны Вялікай Айчыннай Вайны і вайны ў Афганістане. Аднаму з бацькоў ветэрана ўручылі трэці, пасмяротны медаль «20 гадоў вываду войскаў з Афганістану».

З публікі былі запрошаныя вучні 11-х класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў. Увогуле сабралося каля 600 «гледачоў-слухачоў» і каля 100 «вайскоўцаў-выступоўцаў». Аднак некаторыя вучні выказалі незадавальненне – іх не выпускалі з актавай залы да сканчэння сустрэчы. Але ім растлумачылі, як сябе будуць адчуваць выступоўцы, калі ўсе раптам выйдуць? Добраахвотна-прымушальны вечар прайшоў без эксцэсаў. Працаваў буфет.

Святаслаў ЛЯЎЧУК

Фота аўтара