Гродна расце за кошт мікрараёнаў Дзевятоўка, Вішнявец і Фолюш
Індывідуальныя забудоўшчыкі аддаюць перавагу Баранавічам, Пагаранам, Зарыцы, Паўднёваму.
Пра перспектывы развіцця Гродна распавёў галоўны архітэктар горада Ўладзімір Анісімаў.
Сёлета ў горадзе будзе пабудавана 3844 кватэры (44 шматпавярховых дома).
З376 кватэр ужо ўведзена ў эксплуатацыю.
Паводле генплана Гродна будзе развівацца ў паўночна-ўсходнім, паўднёвым і, часткова, у заходнім накірунках.
У 2010 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва мікрараёнаў Вішнявец-3, Вішнявец-4, Вішнявец-5, Дзевятоўка-5. У 2011 – Дзевятоўка-6 і Дзевятоўка-7.
На сёння праектуюцца раёны шматкватэрнай забудовы Грандзічы-1, Грандзічы-2, Грандзічы-3, кварталы Паўднёвы-2, Паўднёвы-4, Паўднёвы-5.
Паводле БелТА
Фота з сайта http://fotogrodno.net