«Свая гульня» – правер веды!
У групу «А» ўваходзілі гульцы інтэлектуальных клубаў г. Гродна, такіх як «Кронон», «ГрГУ» і «ГРГМУ». А групу «Альфа» склалі ўсе тыя, хто не меў досведу і ніколі не ўдзельнічаў у такіх спаборніцтвах.
Сутнасць гульні ў наступным: па адной тэме падаецца пяць пытанняў. Першае пытанне самае лёгкае і «каштуе» 10 балаў, другое – трошкі складаней і адпаведна за яго можна атрымаць 20 балаў. Адпаведна, самае дарагое – 5-е пытанне. За кожны няправільны адказ балы здымаюцца ў залежнасці ад нумару пытання. Усіх тэм было 21!
>
Самі ўдзельнікі казалі, што пытанні былі складаныя і вузканакіраваныя. Я, гулец клуба «Кронон» са стажам каля чатырох гадоў, лічу, што пытанні былі складаныя і больш разлічаныя на студэнтаў, чым на школьнікаў.
Арганізатар гэтага турніру – Максім Яўгенавіч Варанецкі палічыў турнір лепшым і выказаў намер працягваць праводзіць падобныя спаборніцтвы. Пераможцамі ў групе «А» сталі: Бузук Яўген (вынік – 1640 бала), Зезюлевіч Сяргей (1590 балаў), Сопалева Аляксандра (1570 балаў).
Фота: Юры Іванюк
Патрабаванні для аматараў, як і для «прафесіаналаў» былі не простымі, і ў групе «Альфа» перамаглі Зміцер Сяргейчык з вынікам ў 1420 балаў, Тацццяна Іванова (1360 балаў) і Надзея Суравец (1180 балаў).
Ілюстрацыя http://www.dana.msk.ru