Ялінкавыя букеты ў прамысловых маштабах

|

Традыцыйна галоўным таварам на 85 ялінкавых кірмашах вобласці застанецца елка, аднак будуць прадстаўленыя і елкі ў кадках і навагоднія букеты з галінак елкі або хвоі і розных дадаткаў.

 

Наогул у свеце навагодняя фларыстыка становіцца ўсё больш папулярнай, верагодна, звязана гэта з агульнай «экалагізацыяй» насельніцтва. Букеты з адной елкі можна «збіраць» хоць кожны год! У ялінкавых кампазіцыях выкарыстоўваюць не толькі традыцыйныя ўпрыгожванні – мішуру, шары і серпантын, але і самыя нечаканыя прадметы і матэрыялы: тэкстыль, жывыя кветкі і сухія травы… А таксама свечкі і цукеркі.

 

Характэрна, што практычна ўсе прыватныя крамы кветак у Гродна ўжо даўно займаюцца навагодняй фларыстыкай, а зараз да іх далучыцца і дзяржаўная структура – Гродзенскае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне. Можна чакаць з’яўлення букетаў літаральна ў «прамысловых» маштабах.

Фота http://www.nagatinsky.ru