Зборная Гродзенскай вобласці па хакеі прайграла камандзе Прэзідэнта
Гульня прайшла ў Гродзенскім лядовым палацы.
Наша зборная вяла да сярэдзіны 3-га перыяду, аднак каманда Прэзідэнта аказалася мацнейшай.
У выніку – 10:8 на карысць гасцей.
Найбольш рэзультатыўным гульцом сустрэчы стаў капітан прэзідэнцкай каманды Андрэй Асташэвіч: 5 закінутых шайбаў. Ён разам з Алегам Хмылём прызнаны лепшым гульцом сустрэчы каманды гасцей.
Лепшымі з боку зборнай Гродзеншчыны сталі Сяргей Галавінаў і Дзмітрый Нічыухін.
Наступная гульня чакае нашу каманду 19 снежня ў Магілёве.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com