Будаўніцтва крухмальнага завода на Гродзеншчыне не абмяркоўваецца
Ініцыятыва грамадскага абмеркавання належыла мясцоваму грамадскаму актывісту, сябру Руху “За Свабоду” Алесю Зарэмбюку.
На яго думку, буйны бульбаперапрацоўчы завод можа істотна пагоршыць экалагічную сітуацыю ў рэгіёне.
Актывіст хоча, каб перад пачаткам будаўніцтва ўлады прадаставілі жыхарам Мастоўскага раёна ўсю інфармацыю, датычную вытворчасці крухмала на новым прадпрыемстве, былі ўлічаны ўсе меркаванні зацікаўленых асобаў і толькі пасля гэтага прымалася ўзважанае рашэнне.
Аднак, на думку старшыні райвыканкама сп. Шафарэвіча, з задачай інфармавання насельніцтва адносна пабудовы буйнога крухмальнага заводу цалкам спраўляецца газета “Зара над Нёманам”.
З адказу чыноўніка вынікае, што у правядзенні грамадскага слухання няма ніякай патрэбы.
Намеснік старшыні райвыканкама сп. Снітко ў сваю чаргу дадае, што завод будзе будаваца на базе тэндэрнай дакументацыі шведскай фірмы Larsson і тэхналогія вытворчасці на прадпрыемстве будзе адпавядаць усім міжнародным стандартам.
Паводле http://by.milinkevich.org
Фота з сайта http://www.profnavigator.ru