ДЗВЕ ГУЧНЫЯ СПРАВЫ АДНАГО ГОРАДА

|

…справакаваны нядаўняй «справай ўрачоў», якіх бацькі вінавацяць у бедах сваіх дзяцей. Чытайце пра гэта ў чарговым аглядзе цікавых артыкулаў пра Гародню і Гарадзенцаў.

Злачынцу будуць судзіць у Гродне

Вясной 1997-га пра дзёрзкае абрабаванне інкасатараў у Гродне гаварыла ўся Беларусь. І не дзіва: сярод белага дня на вул. Пучкова чалавек з аўтаматам напаў на інкасатараў. Адзін з іх быў паранены, яшчэ двое апынуліся ў закладніках. Рабаўнік кінуў машыну з закладнікамі на ўскраіне горада ды бясследна знік з 42 тысячамі даляраў.

Затрымаць яго ўдалося зусім нядаўна ў вагоне цягніка ў Смаленску. Зрабілі гэта расійскія міліцыянты, якія расследавалі выпадкі з ўзброенымі абрабаваннямі з ўжываннем аўтамата Калашнікава ў Маскве. Праведзеная экспертыза выявіла, што кулі выляталі з таго ж самага ствала, што і ў гісторыі з гарадзенскімі інкасатарамі.

Партал «СБ» піша, што вярнуць злачынцу на Радзіму ўдалося не адразу. Расейскія следчыя хацелі, каб спачатку той адбыў пакаранне ў іх краіне. Затрыманы, аднак, сам папрасіў, каб суд над ім адбыўся ў Гродне. Зараз ідзе падрыхтоўка да разгляду гэтай справы, але «дома сцены не дапамогуць» – піша аўтар артыкулу Іосіф Папко

Свабода слова па «вечернегродненски»

Такі афарызм ужыў у сваім каментары да нядаўніх публікацый «ВГ» аўтар з загадкавым «нікам» happynewbbln2rn. Змешчаны на гарадзенскім блогу допіс тычыцца адразу некалькіх узнятых у газеце тэмаў. Мы ж спынімся толькі на самай рэзананснай на сёння ў горадзе тэме.

Сямёра гарадзенцаў спрабуюць даказаць, што супрацоўнікі абласнога раддома вінаватыя ў замоўчванні факту захворвання іх дзяцей сальманелёзам. Адна з наванароджаных дзяўчынак памерла. На думку аўтара, «ВГ» у свой час таксама паспрыяла замоўчванню гэтай справы, абмежаваўшыся толькі меркаваннем аднаго з зацікаўленых у гэтай справе бакоў – урачоў раддома, якія, натуральна, запэўнілі, што дзяўчынка памерла не па іх віне, што ў іх установе ўсё спакойна, усё ў парадку…

І толькі праз 4 месяцы, калі сямёра бацькоў няшчасных дзяцей аб’ядналіся і пачалі дамагацца праўды, газета вырашыла правесці «мини-расследование». І, піша аўтар, «столкнулась наконец с реальностью – мол, и данные о заболевших сальмонеллезом засекречены, и среди врачей круговая порука», і «населению не нужно знать цифры, чтобы не поднимать панику», і «куда вы лезете, ведь числится, что дети заболели дома». Сканчаецца востры артыкул такім вось рытарычным пытаннем (пакідаем у арыгінале):

– Почему такие материалы постоянно появляются на страницах ВГ? Не хочется верить, что «свобода» у этих журналисточек (гаворка ідзе пра канкрэтную аўтарку, а не пра ўвесь жаночы калектыў ВГ – аўт.) такая же, как и у героев их материалов, типа:

– Что тебе больше всего нравится в этом виде спорта?

– Получаемый адреналин, красота движений. И простое наслаждение, когда ты едешь с музыкой в ушах по новому снегу, ни о чем не думая и ни о чем не волнуясь. Я это называю свободой. (Цитата из интервью с неким «зависимым» от сноуборда Димой). Свобода на доске. Когда ни о чем не думаешь. Свобода по-вечернегродненски. Когда не принимаешь на себя ответственность за правду.

Свобода по-гродненски?

Што ж, свабода слова па-гарадзенску – сапраўды трапнае выказванне. Самацэнзура, пазбяганне сапраўды вострых тэмаў сталі візітнай карткай гарадзенскіх дзяржаўных СМІ. На ўзбраенне ўзяты стары прынцып савецкай журналістыкі – можаш крытыкаваць любога чыноўніка, але палітыку партыі – «не сметь!». Вось і ў выпадку з гаротнікамі-бацькамі: сказаўшы «А» (дзякуй і на тым, што хапіла мужнасці даць гэтым людзям слова), газета так і не рашылася сказаць «Б». Бо гэта ўжо замах на палітыку партыі…

В. Дрэма