“Нёман” – пераможца
Гарадзенскі “Неман” другі раз за тры дні адолеў берасцейскіх хакеістаў, атрымаўшы пятую перамогу запар.
Лік ў апошняй гульні склаў 4:2 на карысць нёманцаў.
Забітыя шайбы на рахунку Лісічкіна, Пракопчыка, Бондарава і Паўловіча.
Нагадаем, 7 снежня ў Берасці гарадзенская дружына таксама перамагла з лікам 4:2.
На сёняшні дзень “Нёман” займае ў турнірнай табліцы пятае месца сярод чатырнаццаці каманд.
Па інфармацыі БелТА
Фота Яраслава Ванюкевіча