Коміксы для ўстойлівага развіцця

Семінар быў арганізаваны экалагічным таварыствам “Зялёнае Сеціва”, а мастацкі майстар-клас праводзіў знакаміты швэдскі каміксіст Эсб’ёрн Ёрсэтэр.

Удзельнікі семінара выпрацоўвалі свае вызначэнні паняцця “ўстойлівае развіццё”, якія на роўні супернічалі з афіцыйнымі аналагамі. Творчая праца заключалася ў стварэнні невялікіх коміксавых сюжэтаў на тэму глабальнай змены клімату. Ідэі “білі фантанам” і вынікі ўсіх парадавалі, як, уласна, і працэс. Удзельнікі з’ехаліся з розных гарадоў і, нават, вёсак Беларусі. Былі таксама і студэнты з Санкт-Пецярбурга.

Праца праз коміксы дазваляе чалавеку ўсвядоміць нейкі матэрыял не толькі праз розум, але і праз эмоцыі, таму тое, што прачытана, можа забывацца, але тое, што намалявана, застаецца ў памяці і ўплывае на далейшае жыццё. Менавіта таму сёння коміксы – гэта новая методыка ў засваенне і распаўсюдзе інфармацыі, у адукацыі.

Па выніках семінара “Зяленым Сецівам” будзе выдадзены альбом з коміксамі ўдзельнікаў. Мажліва, неўзабаве праграма набудзе свой працяг і сярод студэнтаў ГрДзУ.