Месца сустрэчы змяніць нельга

Нешта павiнна паспрыяць, каб людзi сустрэлiся. Усё пытанне – дзе i калi. Людзi адкрывалi душу нам з Аксанай пра свае выпадковыя сустрэчы з «палавiнкай» i сакрэт найлепшага месца знаёмства з супрацьлеглым полам.


Калi я (г.з. Dashka) стаяла пад помнiкам Ленiну i чытала Мiколу Гусоўскага, чакаючы Аксану, да мяне падышоў мужчына. Ён распачаў пытаць мяне пра тое, што я чытаю. Пачуўшы у адказ «Песню пра зубра», ён здзiвiўся, бо зараз сапраўды, такiя творы – гэта вам не байкi на нач. Патроху размова пачала набываць фiласоўскi характар. I я, карыстаючыся мамантам, запытала ў яго пра знаёмствы.

 

Алег распавёў, штo, пэўна, лепей за ўсё знаёмiцца ў барах цi кафэ. Але, выпадкова, часам бывае i ў падарожжах, у цягнiку. Асабiста ўразiла тое, як ён пазнаёмiўся з каханай. Алег ехаў з party ў транспарце, праз шыбу ўбачыў прыемную дзяўчыну, якая бегла за тралейбусам. Поым выйшаў з ёй на адным прыпынку i спытаў у які бок ёй iсцi… Вось так пазнаёмiлiся. I ўжо 8 гадоў яны разам. Я згодна са словамi Алега – нiчога выпадковага не здараецца!

 

Яна і Веранiка – дзве прыемныя дзяўчыны – палiчылі сайт Vконтакте таксама някепскiм месцам знаёмства з хлопцамi. Але гэта, напэўна, не самы бяспечны спосаб. Веранiка паведамiла, як яна пазнаёмiлася з каханым на катку, а, на жаль, гэты саюз не пратрымаўся доўга, пасля 3 месяцаў яны развіталіся. Такая вось сумная гiсторыя кахання!

 

Iнэса Анатольеўна i Анатоль Фёдаравiч: «Лепей у парку Жылiбера, – упэўнена адказаў ён (бо яго спадарожніца ўвесь час маўчала). Мы з Аксанай паважаем старэйшых, але не маглi ўстрымацца ад усмешкi, калi Анатоль Фёдаравiч назваў жонку «мая дзяўчына». Цiкава, гэта паказвае на мiлае каханне, альбо на выбітнае пачуццё гумару?

 

Аляксандр i Аляксандра вучацца разам, а ў Палiны з Вiталём таксама рамантычна атрымалася. Яна ўбачыла яго на канцэрце (ён спявак), Вiталь спадабаўся Палiне i праз знаёмых яны знайшлi адзiн аднаго. Цяпер – разам.

 

 

align=”left” alt=”Іра і Марат” sub=”Іра і Марат” >А Iра з Маратам, напрыклад, пазнаёмiлiся ў аўташколе.

 

Кацярына i Сяргей: «На дыскатэцы? – Банальна. У iнтэрнэце? – Збiта. У бiблiятэцы? – Aрыгiнальна. А мы пазнаёмiлiся на працы».

 

Потым мы сустрэлi двух прыкольных хлопцаў, Арцёма i Жэню, якiя знаёмяцца выключна ў клубах цi на вучобе. Ай, хлопчыкi, як вы паспяваеце і вучыцца i пра дзяўчат думаць!

 

Мы з Аксанай апытвалі ў асноўным маладых, але i думку старэйшых не абмiнулi. Варыянты былi розныя. Вось пяцёрка «топ-знаёмстваў» нашага апытання:

1. Клубы (Флiнт i т.п.)

2. Плошча Савецкая, альбо парк Жылiбера

3. Школа, каледж цi ўнiверсітэт, праца

4. Інтэрнэт (але не самае бяспечнае, увага!)

5. Выпадак (вельмі рамантычна!)

 

Усё ж добрая гэта рэч – жыццё, як нi круці i дзе нi сустракайся!