Сацыяльныя клоны ў сеціве

|

Яе расійскім адпаведнікам сталі «Одноклассники». Але прайшло каля сямі год да пачатку буму на сацыялкі. Тады з’явіліся Facebook і MySpace. Пэўна меў рацыю заснавальнік парталу tut.by Юрый Зісер улетку гэтага году: «Інтэрнет на Беларусі адстае ад амерыканскага на дзевяць год», бо першы беларускі аналаг пачаў працу толькі ў лютым мінулага году.

 

Аўтар хацеў прадставіць тут нешта кшталту рэцэнзіі на face-grodno.net, але на сённяшні дзень яна ўжо недаступная. Старонка праіснавала крыху больш за тыдзень. Рэдкія наведавальнікі, якіх на апошні дзень існавання было зарэгістравана ажно 71, пры ўваходзе на сайт бачаць эрор у постаці вясёлага блакітнага джына. На стартавай старонцы, не вельмі граматнай расійскай мовай нас інфармуюць, што «сайт не з’яўляецца клонам «вконтакте», у нас толькі крыху падобны дызайн». Ну, канешне ж, – змена колеру інтэрфэйсу на зялёны і замена лагатыпу «В» на «S» цалкам адхіляе падобныя падазрэнні. Увогуле не бачу сэнсу стварэння гэтага рэсурсу, калі існуе гродзенскі форум, які ахапляе большую палову мясцовых карыстальнікаў інтэрнету. Таксама свае паслугі прапаноўваюць egrodno.com – суполка інтэрнет блогаў і grodno.su з арыгінальным інтэрфэйсам, сваёй стужкай навін і з 1038 карыстальнікамі.

>

face-grodno.net увасабляў сабой усе клопаты і недахопы існуючых беларускіх паслядоўнікаў фэйсбуку і «вконтакте. Прыкладна год таму Байнэт нарадзіў 25 сацыяльных сетак. Сёння іх засталося каля дзесятка. Прычыны даволі простыя: большая частка з іх проста перафарбавала панэлькі, альбо змяніла іконкі ў кантактаўскім інтэрфэйсе. Беларускія сацыяльныя сеткі з большага не прапаноўваюць новых магчымасцяў для карыстальнікаў, тым больш, што манаполія вялікіх сацыяльных сэрвісаў не дае шансаў нават на ілюзію канкурэнцыі. Прапаную вашае ўвазе агляд жывых беларускіх сетак.

 

TUT.BY налічвае каля чатырохсот тысяч карыстальнікаў, з якіх сто тысяч актыўных, і з’яўляецца найбольшым беларускім сацыяльным рэсурсам. Яго пазіцыя тлумачыцца перад усім тым, што кожны карыстальнік пошты TUT.BY, можа карыстацца з яго паслуг без рэгістрацыі. Мы заходзім на старонку, каб спраўдзіць пошту, пачытаць навіны, адначасова можна глянуць свой акаўнт на «я тут». Нічога новага з сябе сэрвіс не прадстаўляе: тыя ж магчымасці, што і ў «вконтакте», за выключэннем таго, што дадаванне відэа і флэш-гульні тут не прадугледжаныя.

Сэрвіс «Всети», займае другое месца па колькасці наведвальнікаў – каля 18 тысяч у дзень са ста тысяч зарэгістраваных карыстальнікаў. Старонка з’яўляецца абсалютным клонам «вконтакте. Ідэнтычны інтэрфэйс, такі ж самы набор магчымасцяў. Статыстыка Акавіты кажа, што колькасць наведвальнкаў увесь час змяншаецца.

На трэцім месцы старонка «Вместе». Таксама складана знайсці дзесяць адрозненняў ад «вконтакте». Адзінае – гэта выкарыстанне іконак з сэрвісу mail.ru «мой мир». Колькасць наведвальнікаў – каля трохсот у дзень.

 

Першая беларуская сацыяльная сетка parta.by налічвае каля 21 тысячы ўдзельнікаў. Гэта нешта кшталту аднакласнікаў з магчымасцю вядзення блогу. У базе дадзеных праекту налічвацца 2700 населеных пунктаў і амаль пять тысяч навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. У цёплым і арыгінальным інтэрфэйсе чамусці прысутнічаюць георгіеўскі стужкі медалі «За перамогу» і чорна-белыя здымкі. Пэўна, гэта мусіць вызываць настальгію па школьных часах. Як не дзіўна, папулярнасць сеткі павольна расце.

 

Таксама маюць месца некалькі ледзьве жывых праектаў, як ludi.by, face.by i hallo.by. Мінімум магчымасцяў і агідныя інтэрфэйсы рана ці позна пахаваюць і іх.

 

Трэба адзначыць яшчэ два праекты. Яны накіраваныя на адмысловую суполку інэт-карыстальнікаў:

 

ribalka.by – блог і сацыялка для рыбакоў Беларусі. Вы знойдзеце там процьму карыснай інфармацыі наконт прыладаў лоўлі рыбы, навіны, блогі і найноўшыя змены ў заканадаўстве. Вельмі прыемны і выгодны ў карыстанні рэсурс, але з-за сваёй вузкай накіраванасці налічвае толькі трыста актыўных карыстальнікаў.

 

belmash.com – старонка для беларускіх аўтамабілістаў. Карыстальнікі выкладаюць здымкі сваіх машын, дзеляцца досведам, знаёмяцца з навінкамі аўтапраму і, як абяцаюць адміністратары, найбольш актыўныя будуць мець зніжкі ў аўтасэрвісах.

 

У прынцыпе гэта звычайная з’ява для Байнету – блогерства таксама прыйшло да нас нядаўна, а ўжо памірае. Праз некалькі год з’явіцца нешта новае, што захопіць інтэрнаўтаў, а сацыяльныя сеткі, як і блогерства зараз застанецца ў цяні.