Блатное месца ці Хто жыве пад дрэвам

Мае спробы абудзіць жанчыну ні да чаго не прывялі, затое пачалі збірацца мінакі. Хтосьці выклікаў міліцыю. Міліцыянты з вялікім нежаданнем падышлі да жанчыны, абудзілі, паднялі і неадкладна выклікалі хуткую дапамогу. Дапамога аказалася «хуткай», прыехала адразу. Дактары ўзброіліся пальчаткамі і пачалі рабіць агляд. Высветлілася, што жанчына 1954 году нараджэння, «яшчэ зусім маладая» адзначыў хтосьці з натоўпу.

 

Ахвяра абставін была зусім не ў стане стаяць, затое – пры макіяжы: жанчына заўсёды павінна заставацца жанчынай! У рэшце рэшт мы даведаліся, што апошнія пяць месяцаў яна начавала пад гэтым дрэвам. Як бы мовіць, гэта яе месца жыхарства… Таму гаротніца не магла зразумець, чаго ж ад яе дабіваюцца прысутныя: ляжыць сабе, нікога не чапае. Службы выратавання апыталі «хворую», агледзелі «месца здарэння» – свайго роду гняздо. Знайшлі рэчыўныя доказы – пустую шклянку ад віна (не з самых танных!). Прывялі жанчыну ў пачуццё, даўшы панюхаць нашатырнага спірту. А потым пасадзілі маргіналку на лаўку з умовай, каб яна не клалася на халодную зямлю. Тая ў адказ ім шчыра паабяцала, што больш такое не паўторыцца. Усе хуценька сабраліся і з’ехалі.

 

Тут і разявакі пачалі разыходзіцца. Адзін мужчына ў здзіўленні і з папрокам спытаў: – Што ж ты ў прытулак не ідзеш, халадно ўжо? І ў дагонку адыходзячым мінакам паляцей жаночы голас: – Прытулак – гэта блатное месца для бамжоў! Не кожны туды можа трапіць. Там ёсць свае правілы і ўмовы. Каб цябе там прынялі, ты павінен прыйсці ў цвярозым выглядзе, чыстым і мець велізарнае жаданне працаваць. Інакш – хуценька адтуль выганяць… Верагодна, гэтыя ўмовы мая «гераіня» а ні як не мае магчымасці выканаць…

Фота http://sirruff.livejournal.com