Першы «незалежны» СКІФ пачынае работу ў Гродна

|

ГРІД-сетка – гэта геаграфічна размеркаваная вылічальная інфраструктура, якая аб’ядноўвае рэсурсы розных тыпаў з калектыўным доступам да гэтых рэсурсаў. У цяперашні час ва ўніверсітэце на суперкампутары выконваюцца тэставыя заданні. У наступным ён будзе займацца рашэннем навуковых і прыкладных задач, якія патрабуюць вялікага аб’ёму вылічэнняў.

 

Пасля цырымоніі адкрыцця адбудзецца «круглы стол», на якім будуць абмяркоўвацца пытанні выкарыстання суперкампутарных тэхналогій у навуцы, адукацыі, машынабудаванні, будаўніцтве, медыцыне г.д. У 2010 годзе аналагічны вылічальны комплекс будзе ўсталяваны ў БДУ.

 

Даведка. Беларускі суперкампутар «СКІФ» замацаваўся ў сусветным рэйтынгу: айчынная распрацоўка ўвайшла ў «Топ-100» самых прадукцыйных вылічальных сістэм. Першыя месцы рэйтынгу займаюць машыны, сабраныя навукоўцамі Японіі і Амерыкі. Суперкампутар «СКІФ» сабраны з вузлоў, якія вырабляюцца на заводах вядучых сусветных распрацоўшчыкаў вылічальнай тэхнікі. У хатніх умовах сабраць суперкампутар немагчыма.

З выкарыстаннем інф. БелТА, фота http://orsha.ucoz.ru