“Стужка часу” запрашае
Госці змогуць даведацца аб гісторыі сусветнага сінематографа, пра рэжысёраў “нямога кіно” і пра папулярных актрыс першай паловы ХХ ст – Клару Боу, Грэту Гарбо, Марлен Дзітрых, зазірнуць у “Кабінет доктара Калігары” і сузіраць спецэфекты “нямога кіно” у “Метропалісе”, наведаць выставу прысвечаную гісторыі кінатэатраў Гродна.
Вечарына адбудзецца пры удзеле Георгія Барысавіча Манастырскага – нашчадка заснавальніка кінатэатра “Эдэн” (“Красная звезда”).
Дзея распачнецца 17 снежня ў 17.00
Кошт уваходных білетаў 2200 руб
тэл.74-33-60
Фота Марлен Дзітрых з сайту www.playcast.ru