Адноўленая тэхналогія
Сяргей Худзяеў працуе ў мясцовай школе настаўнікам працоўнага навучання. У ягоным родзе ганчароў не было, ганчарнае майстэрства ён засвойваў самастойна. І печ, неабходную для апальвання вырабаў, збудаваў сам. Часткова метадам спрб і памылак, часткова па ўспамінах старых.
Новыя вырабы сохнуць цэлы месяц, а пасля – у печ. Перажыўшы апальванне ў агні, посуд накіроўваецца альбо ў спецыяльны адвар, і атрымліваецца прыгожы ўзор; альбо ў дым, калі печ пасля апальвання замазваецца глінай, ккб паветра не праходзіла, і амаль суткі вырабы “даходзяць” – у выніку чаго і атрымліваецца чорнадымленая кераміка.
Ужо тры гады Сяргей вырабляе гліняны посуд. Ужо некалькі разоў збіраўся сысці са школы, але вучні не адпускаюць.
Фота http://prosto-free.livejournal.com