Першыя абмарожаныя
На скуры з’явіліся пухіры. Але, па словах доктара-камбусціёлага апёкавага адзялення, пальцы гэтаму чалавеку ўдасца захаваць.
Як ні дзіўна, але абмаражэнні лекуюцца ў апёкавым адзяленні. Менавіта там ТС атрымаў парады па тым, як дзейнічаць у выпадку абмаражэння.
Па-першае, не варта займацца самалекваннем, абавязкова трэба звярнуцца да доктара ў паліклініку, адкуль дадуць накіраванне ў апёкавае аддзяленне. Але лепей звяртацца наўпрост у травмапункт бальніцы хуткай дапамогі. Пры моцным пашкоджанні тэрмінова неабходна атрымаць адмысловую ін’екцыю ў артэрыю, якая спыняе адміранне і гангрэну пашкоджаных тканяў. Але доктар, які можа такую ін’екцыю зрабіць працуе толькі да 16.00, дзяжурстваў ён не мае.Што рабіць тым, хто абмарозіўся ў нязручны час – пытанне рытарычнае.
Доктар-камбусціёлаг даў параду і для тых, хто моцна змерз на прыпынку ў чаканні транспарту. Змерзлыя рукі і ногі не варта грэць у цёплай вадзе, прыкладаць да батарэі, расціраць. Адзінае, што патрабуецца ў такой сітуацыі – сухое цяпло. То бок, захутаць рукі і ногі ватнымі павязкамі ці апрануць тоўстыя ваўняныя шкарпэткі і г.д.
І, увага, не піць нічога, што ўтрымлівае алкаголь! Выпіць неабходна гарачага чаю.
Фота http://img-fotki.yandex.ru