Тытан з вуліцы Міру

А вось і сам «Тытан».

>

З будкі на каленях спрабуе «выйсці ў свет» мужчына сталых гадоў. Ногі, падкошаныя гадамі, хваробамі і празмерным для такога ўзросту ўжываннем алкаголю, слухаюцца неахвотна. За спіной небаракі, які жыве тут, па яго словах, не першы месяц, яго «дом». Страшны смурод, замест падлогі – напаўгнілая сумесь з старой вопраткі, поліэтыленавых торбаў, картонных каробак. Затое на дзвярах замок, ключ ад якога – у кішэні гаспадара…

«Трэба будзе на маразы куды ў прытулак перабрацца», – кажа на развітанне Тытан з вуліцы Міру. А мне нават не верыцца, што Вайна скончылася ўжо 65 год таму…