Бабуля з катом перамагла футбольны клуб і закаханую пару

|

Фотаконкурс «Крок у свет без межаў», арганізаваны самым папулярным ЖЖ-карыстальнікам Расіі Рустэмам Адагамавым. Дзённік Рустэма Адагамава створаны ў 2002 годзе, штодзень яго наведвае да 15000 чалавек, а ўсяго яго праглядае больш за 44000 ЖЖ-карыстальнікаў. Drugoi упэўнена трымае 1-е месца ў кірылічным сегменце благасферы.

 

Дзякуючы надзвычайнай папулярнасці ён патрапіў у крамлёўскі журналісцкі пул. Другое месца заняў ЖЖ-карыстальнік flinter-ab з Пецярбурга з фотаздымкам хлопчыка сярод футбольных фанатаў піцерскага «Зеніта» ў часе леташняга прыезду футбольнага клуба ў Мінск на гульню з барысаўскім БАТЭ. На трэцім месцы апынулася масквічка play-off, якая прадставіла на конкурс фота маладой пары на пляжы.

 

Вось што піша prosto-free пра сваю перамогу: «Здымак быў зроблены пры падрыхтоўцы рэпартажу аб прышчэпках хатнім жывёлам супраць шаленства. Было ўжо знята некалькі кадраў, але трэба было яшчэ зрабіць парачку сюжэтаў. Тут чарга падыходзіць бабулькі з катом. Прыгатаваўся здымаць сам укол, а яна вазьмі і адвярніся… Быў нават незадаволены ёю – кадр сапсавала, але выдаляць не стаў, ацаніў здымак толькі на кампутары. Дарэчы, БелЛТА не ўключыла гэты здымак у рэпартаж…» Здымкі Леаніда неаднойчы публікаваліся ў ТС.

 

Мы віншуем таленавітага фотамастака і жадаем менш глядзець у прызавы LG LED LCD TV SL9000, а больш фатаграфаваць і радаваць наведвальнікаў. Яшчэ «дубль» у поўным фармаце…

>