Апостал Сымон вярнуўся ў касцёл

|

Гэта трэцяя з чатырох драўляных скульптур, якую воранаўскаму разьбяру па дрэву Казіміру Місюры атрымалася аднавіць па фатаграфіям, якія былі зроблены раней.

 

Нагадаем, што пажар у Фарным касцёле адбыўся ў ноч на 13 ліпеня 2006 года, калі згарэла частка галоўнага 20-мятровага алтара. Па драўляных скульптурах агонь распаўсюджваўся хутка. Ратавальнікам на працягу некалькіх хвілін пажар атрымалася патушыць.

>

Фота http://belarus-travel.by

Але частку іканастаса так і не атрымалася выратаваць. Цудам застаўся цэлым цэнтральны абраз Святой Марыі. Яго ў XVIІ стагоддзі прывезлі ў мясцовы езуіцкі манастыр з Вільні.

 

Цэнтральны алтар Фарнага касцёлу – самая каштоўная частка храму, аналогаў яму ў Еўропе няма. Алтар вырабілі з дрэва мясцовыя майстры ў 1736 годзе. Пажар 2006 года – першы за ўсю гісторыю касцёла. Прычынай пажару стала электраправодка: прыкметы кароткага замыкання былі выяўленыя ў раёне падсвятлення на алтары, дзе выкарыстоўваліся галагенавые лямпы.

Фота prosto-free