Хто жадае калядаваць?

| Без катэгорыі

Гарадзенскія калядоўшчыкі рыхтуюцца да новага сезону.


Першая сустрэча ахвотных далучыцца да падрыхтоўкі і ўдзелу ў калядаванні адбылася 16 снежня ў офісе Гарадзенскага грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сэктар».

 

Першая сустрэча будзе прысвечана самой традыцыі калядавання, сцэнару, развучванню спеваў. Таксама гаворка пойдзе і пра калядаванні, якія праводзіліся год-два таму (аповеды, фоткі, відэа). Наступная рэпетыцыя запланаваная на 20 снежня.

 

Само калядаванне адбудзецца 25 снежня і 7 студзеня. Хто хацеў бы далучыцца да гэтай групы, або хто ведае такіх людзей, званіце па тэлефоне +37529 583 64 30 (МТС) (Юрась Седзянеўскі).