Карта паляка не дае спакою беларускім уладам

|

Як паведамляе “Інтэрфакс”, Арда прапанаваў «дать правовую оценку исполнения закона Польши на территории Беларуси, изучить вопрос о незаконной деятельности консульских служб Польши о выдаче «карты поляка».

Яшчэ адзін з дэпутатаў выказаў меркаванне, што ўладальнікі Карты аўтаматычна выклікаюць інтарэс з боку польскіх спецслужбаў.

Міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў ужо паабяцаў, што яго міністэрства ў выпадку неабходнасці падрыхтуе закючэнне адносна законнасці выдання беларускім грамадзянам Карты паляка.

Паводле дадзеных польскага Міністэрства замежных справаў, з кастрычніка 2008 г. Польшча выдала беларусам больш за 3000 тыс. Картаў.

Закон пра Карту паляка быў ухвалены ў Польшчы ў 2007 г.

Гэты дакумент дазваляе сярод іншага легальна працаваць у Польшчы без атрымання спецыяльнага дазволу, весці на тэрыторыі краіны гаспадарчую дзейнасць, карыстацца бясплатнай сістэмай адукацыі, мець зніжкі на праезд у транспарце.

На здымку: узор Карты паляка