У Гродне чакаюць дабрачынны транспарт ад “Карытас”

|

Як паведаміў польскаму радыё кіраўнік дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” з Гродна ксёндз Віталь Дабраловіч, вопратку, прадукты харчавання і гігіенічныя сродкі атрымаюць найперш шматдзетныя сем’і і сталыя людзі, якія маюць найбольшую патрэбу ў дапамозе.

“Карытас” ажыццяўляе гуманітарную дзейнасць на тэрыторыі Гарадзеншчыны з 1990-га г. Метавіта тады ў Гродна паступілі першыя грузы з гуманітарнай дапамогай, якую Каталіцкі Касцёл распаўсюджваў сярод людзей, якія жылі ў бядоце і патрабавалі дапамогі.