“Мэрсэдэсы” супраць кантрабандыстаў
Гарадзенская мытня мае зараз 2 такія комплексы, усталяваныя на грузавыя “Мэрсэдэсы”. Кошт аднаго такога мабільнага “сканэра” – 1 млн. 200 тыс. еўра.
Па словах кіраўніка Гарадзенскай мытні Юрыя Сянько, зараз прадстаўнікі фірмы, якая пастаўляе такія комплексы, навучаюць карыстацца імі мытнікаў у Брузгах. Ужо ў час тэставання новага абсталявання ўдалося выявіць некалькі парушальнікаў мытнага заканадаўства.
Яшчэ да канца года другі мабільны мытны комплекс пачне працаваць на памежным пераходзе ў Бераставіцы.
З восені такі комплекс працуе на пераходзе “Казловічы” пад Брэстам. Яго “прапускная здольнасць” – 5 машын за гадзіну.
>
Абслугоўваюць яго тры чалавекі: кіроўца, інспектар наземнага кантроля і аператар–аналітік. Менавіта ён праглядае рэнтгенаўскі здымак груза, шасі і кабіны і параўноўвае атрыманыя дадзеныя з тымі, якія заяўленыя ў суправаджальных дакументах.
Фота: sb.by, dosmotr.ru