Дзяржаўныя газеты не спяшаюцца выпісваць нават чыноўнікі

|

Як вынікай з ліста начальніка аддзелу ідэалагічнай працы Слонімскага райвыканкама І. Лапікава, перадрукаванага на сайце “Газеты Слонімскай“, да 24 снежня начальнікі ўсіх аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкаму павінны адрапартаваць пра падпіску сваіх супрацоўнікаў на газеты “Советская Белоруссия” і “Слонімскі веснік” (друкаваны ворган райвыканкаму).

Пры гэтым з дапамогай раённага вузла сувязі будзе праводзіцца праверка сапраўднасці падпіскі.

Галоўны ідэёлаг раёну чакае таксама спіскі тых, хто адмовіцца падпісацца.