Чатыры гады за 15 кілаграм сала
Шакаваны гаспадар звярнуўся ў міліцыю з заявай. У выніку ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”, санкцыя якой у якасці максімальнага пакарання прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Начальнік следчага аддзелу Лідскага РАУС Віталь Шыбайла гаворыць, што дзеянні жанчыны-злачынцы не паддаюцца тлумачэнню. Яна нахабна адкрыла халадзільнік і забрала ўсё сала – у гэты час за ёю назірала пенсіянерка, гаспадыня хаты. Калі тая спытала, што ты робіш, зладзейка толькі параіла жанчыне не ўмешвацца, пасля чаго пакінула хату.
На дадзены момант жанчына затрыманая, вядзецца следства.
Паводле інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама