Кіроўца, які збіў пешахода і выкінуў яго ў яр, арыштаваны
Пазбавіўшыся ад пацярпелага, кіроўца кінуў сваю машыну ў лесе ля аднаго з гродзенскіх дачных пасёлкаў, зняўшы перад гэтым рэгістрацыйныя нумары.
Аўтамабіль у хуткім часе заўважылі дачнікі, якія і паведамілі пра знаходку ў міліцыю. На падлозе і заднім сядзенні аўтамабіля знайшлі кроў пешахода.
Хутка ўдалося высветліць і імя ўладальніка машыны, супраць якога распачатая крымінальная справа па двух артукулах.
Артыкул 159: за свядомае пакіданне чалавека ў небяспечным для жыцця становішчы (прадугледжвае да трох год пазбаўлення волі)і артыкул 317: парушэнне правідаў дарожнага руху з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў (прадугледжвае да пяці год турмы).